У чаканнi

Як не страціць дабра сярод злосьці?
Як святла дачакацца ў цямрэчы?
Мір з вайною не ходзяць у госьці,
Бо вайна міру зброяй пярэчыць.

На парозе няма болей лета --
У чаканні цяпла агароды.
Мой паранены ложак -- пад пледам
Пазірае на ўлонне прыроды.

Веру,  хутка закончыцца холад,
Зменіць колер панурая поўня.
Выйдзе з пушчы удумлівы волат
І надзея планету агорне.

10.05.2022. Заслаўе


Рецензии