Украiна
Стаў твой боль маім сягоння.
Кроў у жылах забруіла,
Ажыла ў душы Пагоня.
Украіна, Украіна! --
Дзе ж узяць мне столькі сілы,
Каб падняць цябе з руінаў,
Каб ты сны аб шчасці сніла.
Украіна, Украіна! --
Покуль ёсьць у сэрцы вера,
Не закруціць лёс нас вірам --
Пераможам разам звера.
Украіна, Украіна! --
Ты змагла з'яднаць народы.
І прышчэпку ім зрабіла
Да надзеі, да Свабоды.
20.05.2022.
Свидетельство о публикации №122061902537