МАРЫ
Расправiўшы крылы у небе
Нас голуб вiтае з вясною,
Курлыча над домам хвалебна…
Руплiва спяшаем на працу,
Каб край каласiўся ў прасторы,
Адчулi мы Боскую ласку
За нораў пытлiвы бадзёры…
Гуляюць шчаслiвыя дзецi
Азартна у мiрныя гульнi.
На тварах усмешка, як месяц,
Ад шчасця, што волю ўдыхнулi.
Чакаюць дзяўчат кавалеры
З букетамi кветак у парках.
Iх сэрцы напоўнены верай
У зорку, што свецiць iм ранкам…
Упэўнена крочым па шляху,
Шануем свой дом, усхваляем.
У пекле гiены зачахлi,
Каб зоры зiялi над краем…
Свидетельство о публикации №122061603380