Бацькавая хата
Расквітнеў у маі белы бэз.
Тут спраўляюць пчолы свае святы
І чмялі спяваюць паланэз.
Прыпеў:
Хата - хата, -- бацькавая хата! --
Ты дзіцячай памяці магніт.
Ты ўспамінам радасным багата,
Што ў душы распальвае агні.
Мамін кветнік радуе паглядам.
Пазірае ў неба журавель.
Хата, што гасцям заўсёды рада --
Ты бацькоўскай памяццю жывеш.
Прыпеў:
Хата - хата, -- бацькавая хата! --
Ты дзіцячай памяці магніт.
Ты ўспамінам радасным багата,
Што ў душы распальвае агні.
Зачарпну вядро вады сцюдзёнай,
Па сцяжынцы ў сенцы занясу.
Хата, што чакае нас штодзённа:
Кліча ў сваю раннюю вясну.
Прыпеў:
Хата - хата, -- бацькавая хата! --
Ты дзіцячай памяці магніт.
Ты ўспамінам радасным багата,
Што ў душы распальвае агні.
20.05.2020. Заслаўе.
Свидетельство о публикации №122061601774