***
Ды зайграй пра родны край:
Пра жыцьцё на Беларусі,
Дзе народ прыдбаў свой рай.
Заіграй пра чын вайсковы
Слаўных хлопцаў-Слуцакоў,
А яшчэ пра быт вясковы,
Што тут быў спакон вякоў.
Заіграй пра сум Максіма:
Сэрца стук, парыў душы,
Што надаў паэту сілаў,
Каб ён з намі ў вершах жыў.
Каб праз цемру, праз стагодзьдзі,
Воля ў думках прарасла.
Каб жылі мы ў шчасьці, згодзе,
І квітнелі, як вясна.
Заіграй, браточак, шчыра,
Каб пад гусьлі танчыў луг.
Каб свабодная Айчына
Не спазнала сьлёз, ды скрух.
Уставай у круг, народзе,
Будзем сьвята сьвяткаваць.
І зіму паліць, праводзіць,
І вясну жыцця гукаць.
22.05.2022. Заслаўе.
Свидетельство о публикации №122061601742