Сьцяг
Пакуль мы тут, пакуль мы -- людзі.
Наш сьцяг рэжыму не зьнявечыць,
Бо ён жывы. Ён -- чалавечы.
Ляціць увысь на крыльлях волі
Сьцяг беларускае Пагоні.
Няхай цяпер мы не ліцьвіны,
Але той сьцяг нам сэрцу мілы.
Ён быў пад Грунвальдам калісьці:
Харугвы вёў і думы чысьціў.
З ім палачан імчалі коні,
Каб ты і я,
Каб мы ніколі
Не адракліся продкаў веры,
Бо сьцяг наш бел-чырвона-белы.
І покуль будуць сэрцы біцца --
Нам ім да скону ганарыцца.
На плашчаніцы -- кроў Ісуса.
Вось сымбаль веры беларуса.
Ізноў ідзе за сьцяг змаганьне:
За веру бой і праўды граньне.
22.05.2021. Заслаўе
Свидетельство о публикации №122061601736