У Курапатах
I жвiр насычаны крывёй.
Зямля забiтых абагрэла
Сваiм цяплом i дабрынёй.
Тут не араў зямлю араты,
Не пiлавалi людзi лес --
Хавалi памяць Курапатaў:
Хавалi косткi, кулi, cтрэс...
Тут забiвалi самых лепшых:
Знiшчалi веру ў Беларусь.
Ды загучала праўда вершам
Якi, бы крыж, не прыбяруць.
У Курапатах -- боль народны
I праўды нашае мяжа.
I той, xто з ёй цяпер не згодны,
Зямлi сваёй не паважаў.
За цяжкi грэх --- адказваць дзецям,
Адказваць тым, хто прамаўчаў.
У Курапатах стогне вецер
Па тых, хто здзек чынiць пачаў.
21.05.2019. Заслаўе.
Свидетельство о публикации №122061601716