***
Ад песень тых, што ля калыскi
Спявала мама...
Вяла народ мой дзён дарога.
Вяла нас з хаты ў свет няблiзкi
І ратавала.
На той дарозе шмат спакусы --
Не кожны змог застацца шчырым,
I называцца беларусам,
I жыць сумленна для Айчыны.
Вось ты куды iмклiва крочыш?
Што ты зрабiў дзеля Радзiмы?
Iзноў пускаеш пыл у вочы,
Хады падлiчваеш гадзiны.
Ты страцiў шляху прызначэнне.
Цябе няма -- ёсьць толькi прывiд
I тое вечнае цячэнне,
Што шляху грэшнага не прыме.
25.05.2019. Заслаўе.
Свидетельство о публикации №122061601701