ДАЙ БОГ
Свой лёс па-чалавечы.
Каб верш нашчадкi не змялi
I не спалiлi ў печы.
Дай Бог надзеi, дабрынi,
Якой мы шчасце мерым,
Каб мы гасцiнцам дабрылi
Да беларускай веры.
Дай Бог гicторыi cваёй
I мовы не цурацца.
Дай Бог застацца верным ёй,
У бруд не замарацца.
Дай Бог душэўнае вясны,
Кахання, працы, шчасця.
Дай Бог надзей у нашы сны,
Ды веры ў дзень прычасця.
Дай Бог не здрадзiць, не схлусiць,
Не падмануць другога.
Дай Бог iмя сваё насiць
I з iм прыйсцi да Бога.
25.05. 2019. Заслаўе.
Свидетельство о публикации №122061601662