***

Я скажу Вам, сябры, без эмоцый,
Што жыццё без надзеі -- атрута.
Запішыце мяне ў дабравольцы --
Гэтак будзе прыстойна і крута!

Запішыце мяне беларусам,
Што з карэння ліцвінскага родам.
З праўдай жыў, абыходзіў тых хлусаў,
Што  ўдыхалі вясны нашай водар.

Ну а Вы? -- ці гатовыя разам
Стаць у строй за Айчыну, за веру,
Каб ачысьціць зямлю ад праказы
І вярнуць ёй расстрачаны неруш?

Калі так, то мы разам, браточкі:
За Радзіму, за гонар, за мову!
Каб гісторыі слаўнай слядочкі
Ткалі вольнага краю аснову.

26.05.2020. Заслаўе.


Рецензии