Лесвiца неба

Нашыя думкі ў нябёсах
Доўга шукалі веру.
Вера нам дадзена лёсам.
Без веры -- няма даверу.

Заходзь, і не бойся шчырасці!
Сэрца маё адкрытае.
Думка на глебе вырасце --
Верай яна пакрытая.

Зерне за глебу чапляецца.
Духоўнасць расце з прыгожага.
На веры жыццё трымаецца,
Бо вера -- ад слова божага.

Ты кажаш, што мы -- падобныя.
Так дадзена Богам кожнаму.
Сыходзяцца людзі добрыя,
Каб крочыць па Шляху божаму.

27.05. 2022. Заслаўе


Рецензии