***

Жыццё -- тэатр без гледачоў.
Мая зямная роль -- для Бога.
Анёл спусцiўся на плячо.
Пасля -- было анёлаў многа.

Aдзiн маўчаў, другi пicaў,
А трэцi дзён чытаў сцэнарый.
Я памiраў i ўваскрасаў --
Вакол мяне кружлялi мары.

Дай Бог мне здзейснiць хоць адну,
Каб разам з ёй дайсцi да Бога.
Не сцiшыць дзён сваiх хаду
I не пагрузнуць у трывогах.

Так хутка час зямны iмчыць.
А колькi справаў не пачатых:
Тэатр з анёлам на плячы,
Ды ў вышынi -- анёлаў хаты.

I мне, i iм -- яшчэ тварыць.
Такi ўжо лёс на долю выпаў
Для тых, хто зможа паўтарыць
Той верш, што склаў я з чорных лiтар.

28.05.2019. Заслаўе.


Рецензии