Замок
На дзеях маіх -- замок.
Здаецца -- Сусвет замоўк
І выйсьця няма з вайны.
На шляху маім -- метал.
Скаваны ім кожны крок.
Сягоння я вершам стаў,
Што раптам прыдбаў свой зрок.
Мяне нарадзіў той час,
Што прагнуў скарыць мой лёс,
Ды веры агонь не згас --
Я памяць у сэрцы нёс.
У след мне глядзеў наш сцяг,
І чуўся Пагоні гімн.
Вайну я рукамі сцяў,
Каб зранку прачнуўся мір.
30. 05 2022. Заслаўе
Свидетельство о публикации №122061601613