Прауда

Праўда бывае салёнай:
Кiслай, i нават горкай.
Праўда бывае слаёнай,
З цвёрдай, бы глiна, коркай.

Чуў я, што праўда ратуе
Тых, хто яе шукае.
Лёсы, жыццё нiтуе --
Праўда -- яна ж такая.

Кажуць, нiбыта праўда
Коле злачынцам вочы.
Б'e ix, як бура, градам,
Пiльна за ўсiмi сочыць.

Праўда цячэ ад веры
З боскай, святой крынiцы.
Праўдзе не трэба дзверы,
Каб над зямлёй праліцца.

Дайце ёй толькi волю --
Праўда паклiча сэрцы.
Праўда ўратуе долю,
Думкi напоўнiць сэнсам.

З ёй над маёй Айчынай
Сонца надзей заззяе
Праўдай святою, шчырай,
Што новы дзень здзяйсняе.

30.05.2019. Заслаўе.


Рецензии