Зорка

Згарала зорка ў цёмных высях,
Iмчала з думкай да зямлi.
Бог шлях яе ў нябёсах высек,
На iм слязу сваю прaлiў.

Жыццёвы шлях яе не просты --
У iм ёсць многа хараства.
Яна святлом праменняў гострых
Прыход абвесцiла Хрыста.

Зixцела ярка, таямнiча,
Жыцця адлiчвала гады.
Быў час -- яна яднала знiчам
Пагляд двух сэрцаў маладых.

А ты, цi бачыў тую зорку,
Палёт яскравы да зямлi?
Яна была прыгожай звонку --
Губляла ў небе прамянi...

Ёсьць у людзей адно паданне:
Прыкмецiш зорку ў познi час --
Загадвай хуценька жаданне,
Пакуль палёт яе не згас.

30.05.2019. Заслаўе.


Рецензии