***

Вучылі Купалу і Коласа,
Спявалі Максіма "Вянок" .
Сягоння -- не маем мы голасу.
У думках -- трывожны званок.

Пакутуе воля за кратамі,
А словы: Жыве Беларусь,
Што край мой з Купалам сасваталі
Чужынцы, бы сцяг наш, ірвуць.

Баяцца яны беларускасці.
Для іх наша мова, як крыж.
Яны з-за сваёй блізарукасці
Не бачаць ні Брэст, ні Парыж.

Не трэба ім Кобрын з Гародняю.
Не трэба ім дужы народ,
Што крочыў да волі з паходняю
І ставіў у строй змагароў.

Да ўлады дарваліся здраднікі.
Яны прадаюць Беларусь.
Мы сёння іх дзеяў закладнікі --
Трываем і здзек, і прымус.

Даволі ўжо стогну народнага!
Ірві той ланцуг, беларус!
Ідзі да свайго, да свабоднага,
Каб воля заслала абрус.

На ім грае сонца і золата.
На ім вырас волі прасцяг
І думкі сыноў нашых-волатаў,
Што ў бітве не страцілі сцяг.

01.06.2021. Заслаўе


Рецензии