***

Калі ручай загарадзіць зямлёю --
Вада праз край напоўніць берагі
І разальецца праўдаю сваёю,
Якую мы спрадвеку бераглі.

Там будуць хвалі калыхаць надзею,
А вольны вецер -- з чайкамі кружыць.
Я з ручаём тым сэрцам маладзею --
Бог праўду людзям даў, каб з ёю жыць.

Мы да яе ідзём праз дрот калючы,
Цэнзуру думак, перасьлед людзей...
Шукаем сродак для жыцця гаючы,
Каб залячыць Айчыны светлы дзень.

Хлусня з падманам  не схаваюць межы
Людскіх грахоў, што бачыць з неба Бог...
Калі мы праўдзе сэрцамі належым --
Мы выберам яе з усіх дарог.

І будзе вольным край і шчырай песьня
З якою будзем па зямлі ісьці.
О, праўды сьцяг! -- раскрыйся і разьвейся,
Каб змог народ адзінствам прарасьці.

01.06.2020. Заслаўе


Рецензии