Вобраз Дзевы Святой

Манах-базыльянін калісьці сказаў:
"Намалюю я вобраз Дзевы Святой".
І другі паважна так адказаў:
"Няхай нам Яна будзе Кармэлем-гарой".

Пэндзэль узяў той манах і пачаў вывадзіць
Гэты вобраз сваёю таўшчэзнай рукою:
"Менавіта Яна будзе нас бараніць
Ад пажару, вайны і ўзяцця за зброю.

Яна будзе прыстанішчам беднаму люду,
Што скаваны ў ліхія бязвер'я кайданы.
Як апосталы, кінем у возера вуду…
Мы будзем Табе да смерці адданы!

А Ты, Божа Маці, ратуй, апякай
Ад пасткаў дурнога і злога.
Як летняе сонца, цеплыню нам давай,
І просім: малі за нас Бога.

Як на нябёсах прыгожы пачуеш Ты спеў,
Што славяць Цябе дочкі, сыны Беларусі
Дык ведай жа, Маці: корань веры не стлеў,
Маем сілы сказаць: прабач нам, о Пане Езусе.

Будзе цяжка, Марыя - Ты нам памагай,
Каб мы шляхам Хрыста прахадзілі.
Плашчом любові сваёй нас усіх ахінай,
Дазволь, о Марыя, каб Цябе не забылі".


Рецензии