Стась Высоцкi 33

 Йенскiя буднi

Стась лазеры ствараў і жыў у iнтэрнаце,
Стаў Анна-Зегерс-Гайм яму па буднях домам
Спяшаў па выхадных ў Лейпцыг ён вядома
Да жонкi i перш-наперш да дзiцяцi.
Сто вёрст на цягнiку займалi дзве гадзiны.
Час Стасю пачытаць цi Шыллера, цi Гётэ,
Ды месцаў не было. Студэнцкiя лавiны
Спяшалiся дамоў даехаць да суботы,
Каб у нядзелю зноў вярнуцца ў пенаты -
Так цёк за годам год кругаварот пракляты.

Аднойчы ў цягнiку чытаў Дэкамерона
Стась стоячы i смехам аж душыўся.
Трымацца трэба што - пра тое ён забыўся,
Цягнiк затармазiў i рухнуў Стась у лона
Дзяўчыны маладой, што там сядзела з краю.
Ен выбачацца стаў ды падбiраць паперы,
Як у адказ пачуў: "А я Вас знаю!
У iнтэрнаце ж мы суседзi па кватэры!"
З сабою побач месца i яму прапанавала,
Сяброўка не прышла i месца пуставала,
 
Суседку звалi Марлiс i яна як след
Яму распавяла пра Йeнскія кляйноты,
Каб ён мог адпачыць пасля работы
I не сядзеў адзiн, як нейкі сівы дзед.
''Не варта ў адзіноце замыкацца,
Бо ў тыглі Йены ўсё жыве духоўна:
Прафесар Вехтэр па гiсторыi мастацтва
Чытае лекцый курс па чацвяргах цудоўна.
Цiкава там усiм, аж месцаў не хапае,
Там Рэнесансу дух чароўна ажывае''

''Схдзіце ў Дом Святога Міхаіла,
Арган магутна там па пятніцах іграе
І ў сферы вышнія тым душы забірае,
Бо кайданы пакут зрывае веры сіла!
Там фугі Баха ўзносяць душы ў неба
І ападаюць і турботы, і рутына
Гучыць арган, трасуцца сцены, глеба
І л'ецца ў сэрцы музыкі лавіна!
Чароўна гукі ў той лавіне расцвітаюць,
Нясуць пачуцці, што мяжы не маюць!''

Па вечарах Стась часта вандраваў
Да замкаў, што насуплена стаялi
Па берагах змяёй вiхляўшай Заале.
Там дух сярэднявечча  ажываў.
Па схiлах гор плялiся сцежак сецi,
Вялi да вёскі, дзе быў штаб Напалеона,
Што напужаў усiх цароў на свеце,
Ды, перамогшы іх, i сам дамогся трона.
Спачатку дэмакрат, народам нёс прагрэс,
Ды, як i ўсе "багі", не завяршыў працэс!

Гор прыгажосць і мілагучнасць мовы,
Што адкрывалася яму, чым лепш вылодаў,
Былі прычынаю вандровак і паходаў,
Няслі сяброўства досвед адмысловы.
Лес напаўняўся песнямі наяд,
Кахання жар гарэў у іх бясконцы.
А як прывабны быў красунь пагляд,
Як ззялі ў ценю вочы, нібы сонцы!
Ангеліка была там завадатар,
Стась хутка стаў паходаў тых аматар.


Рецензии