***

Новы ранак ня стане крэсам
Усяму, што душа зьберагла.
Не аддам аніякім бесам
Тых пяшчоты, прыняцьця, сьвятла,

Што ня раз абаіх ратавалі
У злыбедах і розных краях.
Болю злыя падступныя хвалі
Не размыюць пракладзены шлях.

29.05


Рецензии