Цень
Як каралева з крэсла ўстане,
блазен падскочыць на тапчане
і столь тараніць галавою.
Цікава пэўна гэтак жыць
двухмерным светам з дозай болю,
дзе пуцяводнай блазна ніць
не можа быць у іншай ролі.
Падчас як гляне каралева
з вяршыняў замкавых у сад
то йблазан долу ляціць смела.
На жаль не роўненкі расклад.
Мой дурань згроб стырно ўлады –
карону, скіпетр, алілуя,
чаму і я не вельмі рада,
і з бессаромнасцю кіруе.
Ах, буду лёгкаю ўдвайне
і галаву схілю ў паклоне
калі, кароль, прыйдзецца мне
з табой расстацца на пероне.
Паглянь, кароль, людскіх дарог
вунь блазан мой на рэльсы лёг.
Пераклад з Віславы Шымборскай
Свидетельство о публикации №122061205399