Назола
Ствараеш фарбамі ты дзіва.
Заданне здолееш адужаць,
Заняты працаю, маўклівы.
Аб чым ты думаеш пры гэтым?
Якія думкі ходзяць роем?
Якая прад табою мэта?
Хто стане ў цябе героям?
Ты засяроджана, зацята
Працуеш. Гэта добра бачу.
Паведай свой сюжет прыняты –
Табе парадаю адзячу.
Маўчыць, дарэмна намаганне.
Мая цікаўнасць, пэўна, згуба.
Няма адказу на пытанне:
«Назола ты, мая галуба...»
Свидетельство о публикации №122061101915