Цяжкае паветра
Раздуваецца, чадзiць паветра.
Клеткi розуму нiшчацца, мруць,
Бы насычаны газам Вi-Экса.
Калабродзiць вятрыла наш мiр,
Крывi пахам паветра насыцiў
Задурманiў i кружыць, як вiр,
Нашы сэрцы над безднай, антыхрыст…
Душыць, давiць гранiтнай плiтой
Раз`ядае як яды зарына.
Пакрывае душу чэрствы слой,
Бы нагар ад смалiстай лучыны.
Сёння час – наш экзамен душы,
Прабiраемся ў цемры туманнай,
Дасць адказ на пытанне: хто ты? –
Чалавек?.. Цi бяздушны, як Каiн?..
Свидетельство о публикации №122060902872