Маёвая мяцелiца

Сады ад цвету пеняцца,
А ледзь павее вецер –
Пурпурная мяцеліца
Закружыць нас у свеце.
 
Расходзяцца – сыходзяцца,
Як лёс, дарожкі нашы.
Люблю я вас, вандроўніца,
Люблю – як май, Наташа!
 
Хай лёгкім пухам квецені
Сцяжынкі зацярушаны,
Вялікая Мядзведзіца –
Глядзіць услед узрушана…
 
Насустрач месяц коціцца,
Здалёку – нібы ветразь,
Хай шчасціць нам, здаровіцца,
Хай будзе лепш, чым летась!
 
А прыйдзе час – зноў вернецца,
Успеніць вішняў вецце –
Маёвая мяцеліцца,
Наш неспакой у свеце!


Рецензии