Герри Лус. Шотландия. Песня

Пераклад на беларускую мову.
Песня
Голыя горы з заранку не спяць,
Мабыць, у думках кудысьці імчаць.
Заўтра блакітнае гор галізну
Будзе хаваць ці памкне ў вышыню.

Раптам схавае пад шапку снягоў,
Ім не знайсці, як і мне, пэўных слоў –
Выказаць, як я жадаю  ісці
Побач з табою заўжды па жыцці.

Голыя горы ў валошкавым сне.
Вечар. І ты усміхаешся мне.
Як апынешся ты раптам далёка,
Горы пасунуць змагу вельмі лёгка.

Іх прывяду ў падарунак яму –
Толькі адзінаму – лёсу майму.
Ў горад паўночны, які, нібы ў сне,
Сэрцам і погляядам кліча мяне.


Рецензии