Старикан Владислав. Белая лошадь

Лёдам і холадам абліта,
ногі выцягнуўшы, ляжала вуліца.
І ў яе, утыкаючы капыты,
бег  конь, як белая  курыца.
Конь белы,
на пляц раптам звярнуў,
і бяжыць па крузе.
Чэрапы камянёў - скронь да скроні,
а конь, ім у цемечка,
і яны, яшчэ бліжэй адзін да аднаго.
Выбівае лёд падковамі,
конь белы.
Белы снег.
Дахі, збіты набакір,
лядзякамі акаваны,
і суправаджае рэха гэты бег.
Рэха знікла на маставой.
Конь да Нявы падыйшоў.
Хтосьці крыкнуў ёй: -  тррр, дурны! Стой! -
А ён па прыступках на лёд сышоў.
І пайшоў, пайшоў, толькі цішэй.
Зграйка снега над каркам кружылася.
Не заўважылі набакір збітыя дахі,
як ён знік у белым.
Растварыўся.
А калі вясна рвала ў жмуты лёд,
і першы параход ішоў на поўным хаду, па пагодзе,
хтосьці крыкнуў: - Глядзіце, якая груда плыве! -
і ўбачылі чаек, і белага каня на лёдзе.

   Перевёл Максим Троянович


Рецензии

Завершается прием произведений на конкурс «Георгиевская лента» за 2021-2025 год. Рукописи принимаются до 24 февраля, итоги будут подведены ко Дню Великой Победы, объявление победителей состоится 7 мая в ЦДЛ. Информация о конкурсе – на сайте georglenta.ru Представить произведения на конкурс →