Я пасаджу бярозку
На лецішчы ля хаты,
Як напамін пра вёску
І маладога тату...
Расці, мая бярозка!
Шумі, пакуль жывая,
Так, як шумела вёска
Ў дзяцінстве майго краю!
Пачула дрэва, пэўна,
Мой заклік і жаданні -
Расце, шуміць напеўна
Пад гоман лесу ўранні.
Яна мая сяброўка.
Пяюць у вецці песні
Заранкі і салоўкі
Світанкам напрадвесні.
Свидетельство о публикации №122060103984