Да 140-годдзя Я. Купалы i Я. Коласа

Паміж пустак, балот беларускай зямлі...
І ў краінах, што нават за морам,
Добра ведаюць: ёсць ў Беларусі сыны,
Што пазналі з ёй шчасце і гора.

Да яе, як да маці, ішлі на паклон,
З ёй у бойцы былі і ў галечы.
З ёю сеялі збожжа і лашчылі лён,
Як з каханай чакалі сустрэчы.
 
І Купала, і Колас - яе верасы!
Шмат прычын ёсць таму успаміну,
Бо да гэтага часу чуваць галасы,
Што сваю ўслаўляюць Радзіму!

Я з пытаннем да іх: як прайсці гэты шлях?
За парадай звяртаюся ў творы...
Васількамі блішчаць тыя вочы ў палях,
І усмешкі іх дораць нам зоры!


Рецензии