Родная зямля
Дзе туманы дрыжаць над паплавамі,
І пахне хлебам свежая ралля
Пад добрымі вясновымі дажджамі.
Мінулага ўспамін плыве тугі…
Ля весніц пастарэлых кусцік бэзу,
Нібы матулі дотык дарагі --
Абдымак цёплы ветрыку-гарэзы.
Ля брамкі каляровыя “браткі”
Вясёлымі ўсміхаюцца вачыма,
Півоні куст духмяністы такі,
Што не мінеш яго, не пройдзеш міма.
Блакітная над полем цішыня,
Блакітны дождж над свежымі лугамі,
Блакітная ліецца цеплыня
Над сэрцу дарагімі берагамі.
Свидетельство о публикации №122052705951