Вячэрняе

Вячэрняе

Сонца садзіцца - ён паўстае,
цёплы туман на вячэрняй вадзе...
Дай цалаваць мне ўлоньне тваё,
пахне яно, нібы стрэльбы цаўё.
Вечарам ціхім на сьвежым пакосе
ты мяне,грэшнага,грэхам абросіш.
Будзеш даймаць мяне аж да раньня -
майскія ж ночы не для спаньня.
Ранішні промень праз сіта фіранкі
скіне сэмэску:"Добрага ранку!"
26 мая 2021

Інтэнцыі вясны

х      х      х
Выкшталцоная нашых палёў
папяловая з белым пліска,
ты націўкай нам крышку гадоў
на шляху да волі няблізкім...
х      х      х
Спачатку быў кунілінгус,
потым з'явіўся мінет...
Званілі анёлы ў зорныя рынды,
калі Прырода стварала сьвет.
х      х      х
Я всосался б в это между,
дольки б эти целовал
и лелеял бы надежду,
что нашёл я,что искал.

18.05.2021,Bod;,Norge
х      х      х
...памерці мне ў тваіх вачах,
згарэць у полымі пагарды,
і,перамогшы гнюсны жах,
пайсьці зь мячом на алебарды!
19.05.2020,
М.Г.

Пятніцовая настальгія

Я табою пракляты,Жанчына,
я табой да вяршыняў паднесены,
ды жыцьцё пралятае бясчынна,
а душы маёй мала ўжо месца
ў гэтым целе,якое старэе
так імкліва зь мінулай сыботы...
Не хачу!Лепш павіснуць на рэі
тваёй вернасьці і пяшчоты.
7 мая 2021,Bod;


Рецензии