Утаймуецца дзень, улагодз цца...
І за шарык зямны каўзане,
Зашкрабе дождж па даху, аконіцам,
Да самнамбула ноч прыпаўзе
І з душою яго палагодзіцца,
Штось пашэпча, а штось запяе
І мяне, мо шаноўнага госцейку,
Звабіць зноўку на сьпевы свае
І душа, ім слухмяна, запоўніцца,
Нотны стан зноў нанова саў'е
На дзень новы, на новае сонейка,
На сьвітанак у аконічным шкле.
-19.05.22.
Свидетельство о публикации №122052501274