Виктор Володин. Окраина
Ускраіна
Не весяліцца, не плачацца!
З томікам сына Дзюма
Я пры бяссоніцы! Значыцца –
Вось вам: настала зіма
Лёсу, што спісаны іжыцай,
Розгаў – як раз па пісьму:
Поперак, ўздоўж , а я з кніжыцай –
Не разумею – чаму:
Там расцвітаюць камеліі,
Тут не гараць ліхтары;
Мчаць завірухі з завеямі,
Ані агня, ні зары!
Кружаць снягі –карусельшчыкі;
Вецер заносіць пуці.
Дзе вы, ліхтаршчыкі! Дзе – падмятальшчыкі!
Днём вас з агнём не знайсці.
Лёс пранясецца імгненнямі
Волю здабыць – не суроч.
Гора пакіньце з сумненнямі
Ў гэтую снежную ноч.
http://stihi.ru/2021/03/09/5941
Свидетельство о публикации №122052407643