Памяци паэта
Хто мае крылы, той не памірае.
Яны былі ў цябе, ты не памёр.
Лятаеш дзесьці ў паралельным краі,
Там дзе праклаў сам Бог шляхі да зор.
Спяваеш зоркам песні пад гітару
Ці можа граеш, а анёл пяе?
Ці мо спаўняеш з ім чыюсьці мару,
А тут чытаюць вершыкі твае…
Ты іх складаў так шчыра, пранікнёна,
Што нават Бог паслухаць пажадаў…
Твой «Та-ба-дам» сябры спяваюць хорам,
А лепш за ўсіх спяваў яго ты сам.
Цяпер там разам з сябрам у дуэце
Складаеце, спяваеце пад час…
У свет другі сыходзіць брат-паэце,
А вершы застаюцца тут для нас.
Свидетельство о публикации №122052403781