Рушник

Рушнік

У далекім краі хай напомніць табе пра Радзіму
Вышываны рушнік, што заўседы на Белай Русі
Ахінаў Абразы, сустракаў хлебам-соллю гасцінна,
У далекім краі, ты да сэрца яго прыхіні.

І павее цяплом мацярынскім бацькоўскага дому
Нібы ліпеньскай раніцы свет дакранецца душы
Пахам спелых суніц, свежым жлебам жытнёвым,
Чысцінею крыштальнай студзёных гаёвых крыніц.

У саматканы ўзор уся любові чароўная сіла
Ўпляла гул дубраў, шум бярозавых светлых гаёў,
Залатых каласоў зіхаценне ў сіні небасхілу
І ўзорны блакіт на шырокай мяжы васількоў.

Вецер ціха калыша шырокія полы тканіны,
Нібы крылы бусла ахінулі нябесаў прастор.
Хай ляцяць успаміны, як птушкі, да мілай Айчыны,
Дзе ўзыходзіць зара ў люстэрку шырокіх азёр.

Усю красу Беларусі рушнік прад табою расцеліць,
З пажаданнем кахання і шчасця ад шчырай душы,
Мацярынскім пяшчотным абдымкам хай сэрца табе абагрэіць
Вышываны рушнік у далекім, далекім краі.


Рецензии