Ападаюць пялёстк...

Ападаюць пялёсткі
І зьнікаюць як сон,
Быццам квіценя сьлёзы
Ападаюць на дол...

Ды й гэта жыцьцё
Што імгненьне  -  нядоўга;
Мрой нязваных палон,
Надзей доўгіх хвароба,

Ды й гэты палон  -
Не палон, не хвароба,
А нябыту заслон,
Парасон на шлях добры.

Ападаюць пялёсткі
І зьнікаюць як сон,
Быццам квіценя сьлёзы
Ад Айчыны маёй.
-27.04.22.


Рецензии