Стась Высоцкi 24

 Студэнцкiя гады

Другі курс неяк непрыкметна
Прайшоў  і зьнік у лесе дзён.
Не ўрэзаўся ў памяць  ён.
Адно было ў ім адметна,
Што па наезджанай дарозе
Лягчэй каціўся ведаў воз.
Вучоба, як той верш у прозе,
Займела рытм, бо на авось
Стась больш ужо не спадзяваўся,
Прылежна працаваў, стараўся.

На курсе трэйцім у пакой,
Жыць к Стасю Рычард падсяліўся.
Хоць на юрфаку ён вучыўся,
Ды з інтэрната за ракой
Было зручней і бліжай многа
І пешкі бегчы на заняткі.
Калi ж трамваям, то дарога
Ляцела прама без аглядкі.
Бiлет трамвайны "па даверы“ -
Звычайны быў кусок паперы.

Стась з Рычардам пасябравалі к лету,
Абудва ж мелі інтэлект рухавы.
Студэнтаў з-за мяжы вёў Рычард справы
У камітэце камсамолу ўніверсітэту.
Адтуль і атрымаў Стась прапанову
Стаць старшынёй "Сяброўскага савета“.
Ён у стасунках браў больш за аснову
Дыпламатычны тон - цанілася там гэта.
Была патрэба вырашаць канфлікты мірна
А вольным людзям не дасі загаду:“Смірна!“

Так праляцеў курс трэці. На чацьвёртым
Перасяліўся Стась у новы інтэрнат
Стась, Пеця, Арвед, Клаус - ложкі ў рад
Стаялі на паркеце ў бляск нацёртым.
Студэнты з ГДР  вучыліся прылежна,
Прыводзілі дзяўчат з ''Іняза '' на сябрыны,
На мове балбаталі на замежнай.
Стась заляцаўся да балгаркі Лазарыны.
Так праляталі месяцы, гады,
Студэнцкі час не ведае нуды!

Апошні пяты курс. Дыпломаў абарона.
Стась здаў дыплом на ''5''. Чакаў размеркавання
Вучыцца не было ніякага жадання.
Хацелася кахаць, хацелася шалёна!
У бальных танцах ён на Трактарным заводзе
Вучыўся танцаваць танго і ча-ча-ча.
Па вечарах туды з сяброўкаю прыходзіў
І ў полымi гарэў, крануўшыся пляча.
А як у танго цыцак смочкi адчуваў,
То забiвала дух i ўвесь свет забываў!

Стажорам ў Акадэмiю Навук
Пасля вучобы Стась размеркаваны.
Далейшы ход жыцця быў цьмяны,
Бо там заробак быў з найгоршых рук!
У Iнстытуце Фiзiкi пустым быў фонд зарплат,
Пагэтаму ўсiх навiчкоў уладкавалi
На курсы ЭВМ  i ў iнтэрнат
I як студэнтам ВНУ стыпендыi давалi.
Дыпломы ўсе з iх атрымалi праз паўгода,
Заробак грузчыка,  але ж жыццё - прыгода!


Рецензии