Заляцаюцца да баб...

Заляцаюцца да баб
Бабалюбы, бабахоты.
Бабнік — ён такі нахаб,
Бабадур — накшталт ахвоты.

Прозвішчы дае народ,
Востры, на язык калючы.
Бабіць — прыняць новарод,
Пуп адрэзаць — шлях гаючы.

Бабка, бабця ды бабно —
Перад старасцю імёны.
Бабарыха — зла звяно,
Ладзіць беды, шле праклёны.

Колькі выразаў жыве!
Наша мова разнастайна.
Дасканала назаве,
Як вядзеш сябе нядбайна.

Заляцаюцца да баб
«Хадакі» — і так гавораць.
Як распуснасці парад,
Метку тым сабе ўтвораць. 


Рецензии