Цяпло ад гоману...
Мой слых распесціць гоман.
Ад рыку волатаў-зуброў
Я зразумела — дома...
Нідзе ў свеце больш няма
Такога цуда-бора.
Вясна ці лета, ці зіма,
Спяваюць сосны хорам.
Хто чуў зямлі ды сосен спеў,
Ніколі не забудзе.
Прыгожы тонкі той напеў,
Як асалода людзям.
Вялікі ды бязмерны дар —
Лес, росамі абмыты...
Адчыніцца чароўны лар...
Скарб, у душы адбіты.
Цяпло ад сонечных бароў...
Мой край лясны, прыгожы.
Пачую водгукі зуброў —
Крык сэрца растрывожыць.
Свидетельство о публикации №122051902029