***
Сьвет пачуцьцяў, біркі начапіць...
Сіл няма ўжо. Нельга не спыніцца.
Хоць дасюль у памяці гарыць
Россып літар - радасьцю і сумам
Сьвеціцца імёнаў доўгі сьпіс.
Побач з кожным - непатрэбны нумар.
Плынь жыцьця - памылкаю на біс.
Мо з табой усё нарэшце стане
Не адным пустым паўторам слоў.
Час прыйшоў спыніць падлік каханьняў.
Час адкрыць агульны сьвет наноў.
16.05
Свидетельство о публикации №122051607251