***
Страх пачаў свой чарговы забег.
Набрыняе атрутай трывогі
Кожны зьвязак хвілін безь цябе.
Абмачыў у крыві маёй вёслы
Чорны човен — трывога на ім.
Неразумна, зусім недаросла
Захлынуся маўчаньнем тваім.
Страх шапоча аб вечнай разлуцы,
Аб дарэмнасьці чулых размоў —
Хутка ж зьнікне, паніклы і куцы.
Як вяртаюцца кошкі дамоў,
Як вяртаецца дождж сярод сьпёкі,
Як да вулак вяртаецца ноч —
Твой вяртаецца голас далёкі,
Што пра заўтрашні дзень ні прароч.
Не хачу, каб ты стала мінулым, —
Лепш да гэткага дня не дажыць.
Толькі голас разумны і чулы
Утрымае на страшнай мяжы.
15.05
Свидетельство о публикации №122051606193