***
На зыбкіх мроях - караблях —
Хіба ня морак, не вар'яцтва
Штурхае нас на гэты шлях?
Замала сімвалаў і словаў,
Каб шлях радкамі паўтарыць.
А ветразь рознакаляровы
Упарта б'ецца на вятры —
І не спалохаць ані штормам,
Ні адысеяй між пакут.
Плывем праз радасьць і праз гора —
Жыцьцё ў жыцьці, рука ў руку.
11.05
Свидетельство о публикации №122051606163