Стась Высоцкi 23
Семестр другі. Усё ўляглося.
С плячэй звалілася гара.
Вакацыі прайшлі. Пара
Зноў малаціць навук калоссе.
Стась рытм вучобы падлавіў,
Здаваў залікі і іспыты,
На канькабежны спорт хадзіў,
Быў адпачынакне забыты.
Студэнцкае жыццё цякло,
Як бы заўжды ўсё так было.
Пасля абеду ў інтэрнаце
Вяселлем поўніўся пакой
Цяклі гісторыі ракой
Што адбыліся ў час вакацый.
Хто ажаніўся па “залёту“,
А хто, даў Бог, не заляцеў.
Меў кожны нейкую заботу
І жыў, як сам таго хацеў.
Быў час вакацый - вольны час
І найжаданейшы для нас!
Ляцелі дні і неўзаметку
Вышэй падняўся купал неба
Чарнела лапікамі глеба
Вясна ішла ўжо ў разведку.
Зноў зазвінелі ручайкі
Пад сьветлы перазвон сінічак
На голле вербаў ля ракі
Спусціўся срэбраны рой знічак.
Цьвіў сонца цьветам вербалоз -
Найлепшы ранні меданос.
Граніт навукі пасьпяхова
Стараў грызьці Стась заўзята.
І хоць было забаў багата
Ды знаць навуку адмыслова
Быў самы першы запавет.
Яго дарогаю Стась крочыў
За мэты зоркаю ўслед
Ішоў ён і нідзе не збочыў.
Бо зорка мэты і каханне-
Ёсць сэнс жыцця і пакліканне!
Вясна! На носе зноў іспыты,
Забыты карты і дзяўчаты
Час падрыхтоўкі распачаты
І забаўкі ўсе забыты.
Як не вучыўшы, метад скоры
Іспыты пасьпяхова здаць,
Было патрэбна пісаць “шпоры“
I лоўка іх пасля ўжываць.
Стась быў на фокусы няўдалы,
Без “шпор“ здаваў іспыты стала.
Паміж іспытамі на сходзе
З паста камсорга ўзяў адвод
Стась, не прабыўшы ім і год,
Бо гэты пост вучобе шкодзіў.
Другім загадваць не любіў,
Бо быў нядрэнным дыпламатам
І гвалт за сродак не лічыў,
Дзе ў спрэчках лаяліся матам.
Каб гаркату дыскусій збыць,
Рашыў камсоргам больш не быць!
Свидетельство о публикации №122051604087