Слонимшчына
Паўна зялёнымі лугамі,
Лясамі, рэкамі яна,
Святымі месцамі, царквамі,
Слоніма родная зямля.
Там рапс квітнее жоўтай коўдрай
І пасвіць статак свой пастух,
Там бусел корміць буслянятаў
І ранкам будзіць усіх “пятух”.
Рыбак там з вудаю над Шчарай,
Сядзіць да ночы ў чаратах,
Калоссе ветрык там павольна,
Калыша ціха не спяша.
На сенажаці і палеткі,
Выходзяць людзі грамадой,
Касіць, сушыць, вазіць улетку,
Жывёле сена на пастой.
Паўна зялёнымі лугамі,
Лясамі, рэкамі яна,
Крыніцамі з святой вадзіцай
Слоніма родная зямля.
30.05.2010
Свидетельство о публикации №122051507679