Курган Славы

Адзвінеў званок і школа апусцела разам уся,
Важна з годнасцю ў кватэру ўваходзіла дзіця.
І з парога аб'вяшчае пра свой ранішні пад'ём:
"Заўтра з ранку мы ўсім класам ў Баявы паход ідзём!"

Ўсе хвалююцца адразу з нечаканай навіны,
Толькі мудрая бабуля не губляе галавы.
Пасадзіла побач унучку і пытаецца ў яё,
Мабыць здарылася ў свеце нешта незвычайнае:

"Штосці мне здаецца, унучка, ты тут крыху не права,
Бо ні з кім жа не ваюе наша Мірная страна.
Раскажы нам патрабязней, што за гора, што за бяда?
Шмат гадоў з Вайны мінула і навокал цішыня."

"Непакоіцца не трэба... Я жадала Вас сказаць -
Нам настаўнік абяцае Курган Славы паказаць,
Мы наведаем з сябрамі Месца Славы Баявой,
Там ішлі баі цяжкія за свабоду, супакой."

Ўсміхнулася бабуля, успомніўшы адразу нешта,
Кажа, трошкі ўсхвалявана, нібы юная нявеста:
"А ці ведаешь, унучка, што бабуленька твая
І сама ўдзел прымала ў будаўніцтве Кургана?

Побач з тым Курганам месца, дзе ў решаючым баі,
Нашы мужныя салдаты набліжалі край Вайны.
І ўдзячныя нашчадкі гераічных землякоў
Ўзвялі тут помнік Славы, ў гонар подзвігу бацькоў.

Ад усіх канцоў Краіны людзі ехалі сюды,
Кожны з іх нёс да Кургана жменьку роднае зямлі.
Мы з павагай заўважплі, як ад кожнае рукі,
Прмнік у неба прырастае, нібы кветкі ад расы.

Паабапал манументу пасадзілі гуса макі,
Есць у іх трошкі чараўніцтва асаблівыя адзнакі -
Калі макі заквіталі і трымцелі на вятры
Быццам сэрцы абаронцаў прачыналісь і жылі.

Шмат прыступак пралажылі да вяршыні Кургана -
Гэта цяжкі шлях Салдата, яго мужнага жыцця.
Кожная прыступка - Горад, вырваны ад лап Вайны,
Крок за крокам, як прыступкі, вызвалялі іх байцы.

Калі будзеш падымацца разам з сябрамі наверх
Палачы прыступкі тыя, гэта важна ім цяпер.
Дзяды будуць Вам удзячны за павагу і ўспамін,
Той Курган для нас заўсёды пра іх подзвіг напамін.

Ўсім наступным пакаленням у ім маўклівы запавет
Берагчы радную землю, берагчы наш мірны свет,
Ўшаноўваць памяць продкаў, несмяротны подзвіг іх
І на доўгія стагоддзя захаваць у сэрцах сваіх."

Нібы вежы вартавыя - абаронцы цішыны,
Ўвысь імкнуцца абеліска серабрыстыя шпілі,
І здалёк відаць Кургана гераічны сілуэт,
Ў ім адвага нашіх продках, ён - Радзімы абярэг!


Рецензии