Стась Высоцкi 19
Вучоба працякала пасьпяхова.
Стась з плотнікаў у грузчыкі падаўся -
На працы гэтай ён не так стамляўся-
І лекцыі запісваў слова ў слова.
Так праляцела восень без прыгод,
Загладзіў студзень снегам каляіны.
З букетам руж прыйшоў на Новы Год
Стасёк на Дзень Народзін Шэйка Ніны.
Пад бой курантаў узнялі з гарбатай шклянкі
На гэтым Стась закончыў заляцанкі.
Дні паляцелі ў вырай шэрым клінам;
Паездкі днём, вучоба вечарамі.
Вясна была ўжо не за гарамі
Ды час настаў прыйсці другім навінам;
Прыслаў ваенкамат павестку ў лютым
На медкамісію з'явіцца ў бальніцy.
Пра войска Стась забыў. Яго маршруты
Вялі ж у БДУ, бо ён хацеў вучыцца!
"Дзе служба карацей?" - разведаў ён
І вырашў ісці ў дэсантны батальён.
Ды ваенком другія меў намеры:
"Ёсць галава, бо добры атэстат,
Аэраклуб, скачкі, палёты - акурат
Ісьці табе, хлапец, у афіцэры!"
У лётчыкі не выйшаў Стась па зроку
І ў дзеянне ўступіў наступны план:
"Дарога для цябе ў нас шырока!
Вучэльню скончыш ты і будзеш жыць, як пан!"
Пад бізуном хадзіць - абрыдлая забота!
Ды адказаў:"Пайду! Вучыцца мне ахвота!"
Экзамены ў вучэльні ў ліпені і планы
Юнак імгненна ў галаве сабе прыкінуў:
Як ''праваліць'' іх там, дык праз гадзіну
У БДУ паперы могуць быць адданы,
Бо там прыём папер да ліпеня канца.
І застаецца час на падрыхтоўку дома!
Ён пагадзіўся! Нібы з-пад вянца
З ваенкамата выйшаў. Раптам стома
На цела ўсё звалілася на месці
Ды гэткая, каб толькі дзе прысесьці.
Хаця яшчэ шумела ў галаве,
Юнак адразу паспяшаў да Ніны,
Каб перадаць апошнія навіны
І паглядзець кватэру, дзе жыве.
Сама ж сказала неяк пры сустрэчы,
Што даўнавата не паказваў вочы.
Пагэтаму зайсці будзе дарэчы
Ды паглядзець на новы "рай" дзявочы.
Дзень пасьвятлеў, хаця ад ранку шэры,
Яго чакала Ніна на кватэры.
Ў вучэльні мінскай ён іспыты "заваліў"-
Рашыць задачу з алгебры не змог.
Забраць паперы падпалкоўнік дапамог,
Які ў Стася камандзірам роты быў.
Стась не журыўся моцна, бо па плану
Ён шанец меў папасці на фізфак .
"Паперы здам і рыхтавацца стану!
Каб на іспытах не адказваць абы як".
Стась дома рыхтаваўся дзве нядзелі,
Дэсантнікі-сябры на Прагу паляцелі
Свидетельство о публикации №122051004072