Виктор Володин. Мадам
Мадам
Вы не злуйце, мадам, не сярдуйце ані,
Вам ад сэрца дару кампліменты.
Мне руку сваю дайце, яна бы ў агні,
Як празрыстай вады дыяменты
Слёзы вашыя. Кожная так зіхаціць,
Коціць кропелькай па падбародку,
І душа, нібы рана, няхай не шчыміць –
Шлях нязначнага смутку кароткі.
Маё добрае слова пачуйце здаля,
Супакойцеся – пройдуць нягоды.
Сонца свеціць яскрава планеце Зямля
І ўзыходзіць заўсёды з усходу.
А гульня не мяняе законы свае:
То спякота, то снег на далонях…
Вам, мадам, прыгажосці і моцы стае;
А вось ён – з сівізною на скронях.
Гэта пылу гучыць завяршальнага такт,
Пах чаромхі вакол карагодзіць.
Вечарэе, і дзень аб’яўляе антракт,
Да заходу на захад сыходзіць.
http://stihi.ru/2021/04/26/6982
Свидетельство о публикации №122051003428