Той прыйдзе час

Пабачыць люд, як гіне час,
Як жрэ пярун ахвяр зацята,
Як смерць у профіль і ў анфас
Сабой красуецца заўзята.

Навучыць лёс не дараваць
Маўчанне, здрады ды распуту.
Нас зоркі стануць спавядаць
І шкадаваць за ўсе пакуты.

А потым будзе ясны дзень,
Які сабой стагоддзі сплоціць.
Агідны страху, злосці цень
Святлом ён ісціны аздобіць.

Той прыйдзе час, калі нанова
Пачнем пісаць лісты жыцця,
Калі зжыве сябе аснова
Старая ўшчэнт, да небыцця.


Рецензии