Ниякага свята няма

Райніс крыху прыбраўся ў доме, бо жонка павінна была прыехаць. У галаве яго скакала, ляцела, бяжала. Ён часам енчыў перад жонкаю, што ў доме павінна быць прыборшчыца, каб
прыбіралася замест яго, але потым гэтае пытанне знікала, бо Абеля спраўлялася.  Ды і не магла у сваім гарманічным пачуцці цярпець каго-небудзь іншага за тыя гады якія жыла з Райнісам.
    Раптам яму перад сустрэчай прыйшло ў голову, накрыць невялічкі стол , як бы ён чакае дачку з жонкай.
За пяць хвілін ён сеў ў машыну і паехаў ў краму, і хутка прыехаў, з поўнымі пакетамі гатовай ежы і накрыў стол. Што ж любіў Райніс і пагуляць і пасвяткаваць.
    Абеля і дачка былі стомленыя  с дарогі. Пасля таго як распрануліся.
Жонка ўбачыла ,што муж накрыў на стол , стаялі кветкі.
-Ты кагосьці чакаеш- спытала Абеля.
-Вас-ўдваіх-праглынуўшы сліну сказаў Райніс, бо яму ўжо хацелася за стол.
-Я ж толькі з дачкой к маці ездзіла, ніякага свята няма.-прамовіла жанчына.
Але дзесьці ёй было прыемна, што Райніс яе чакаў.
 Дзяўчынка убачыла слодычі і не абы-якія ўзрадавалася.
-Мабыць ты гэта для дачкі зрабіў-сказала Абэля.
Райніс як праглынуўшы язык сказаў так.


   


Рецензии