Зямля- матуля
Як сад, квітнеючы ў маі,
Я шматгалоссем птушак у гаі
Цябе запомню гэтым днём.
Натоўпамі людзей на плошчах,
Шчырасцю ветэранских слёз,
Успамінамі ваенных вогнішч,
Лістотай маладых бяроз.
Калі мне скажуць- узгадай,
Што ёсць жыцця твайго аснова,
Скажу ўпэўненна я - слова
Ад Бога і мой родны край.
Такі, як быў, такі, як ёсць,
Такі, як без мяне ён будзе.
Заўжды прытулак знойдуць людзі
Дзе памяць рода, дзе сваё.
Прасякнутая цеплынёй,
Зямля дзядоў маіх- матуля-
Усіх дзяцей сваіх атуліць,
Усе супакояцца пры ёй.
7 мая 2022г
Свидетельство о публикации №122050706566