Виктор Володин. Над рекой
Над ракой
Ліпеньскі поўдзень. Прыціхла рака.
Плёсы ў паўднёвай дрымоце.
Толькі аблокі, бялей малака,
Ціха плывуць у самоце
Ў хату матулі ля ніцых ракіт,
Па-над рачною вадою.
Птушкай ляцяць у празрысты блакіт
Разам з маёю любоўю
Ў край невядомы, што побач са мной –
Памяццю светлай да мамы.
Жаль, што ні ўлетку туды, ні зімой
Не даляцяць тэлеграмы.
Крочу па даўнему следу дарма –
Не давядзе да мясцечка –
Ў хату дзяцінства: яе ўжо няма.
Толькі знаёмая рэчка
Воды нясе. Ды чарот шапаціць…
Доляў рачных валадарка,
Нібы душа, што у неба ляціць, –
Белагаловая чайка.
http://stihi.ru/2021/04/26/6714
Свидетельство о публикации №122050705215